«Карытас» арганізаваў семінар з Іво Сэльнерам |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
12.06.2015 14:17 |
11 чэрвеня ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску адбыўся семінар Іво Сэльнера “Шлях да самастойнага жыцця – патэнцыял майго дзіцяці”. Арганізатарамі выступіла Рэгігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў супрацоўніцтве з аўстрыйскай арганізацыяй “Карытас Лінц”. Іво Сэльнер з’яўляецца аўтарам кніг “Мифы и факты о людях с умственными ограничениями” і “Синдром аутизма”. Шмат гадоў працаваў у якасці кансультанта па пытаннях выхавання, педагогікі і псіхалогіі, праводзіў семінары для бацькоў і спецыялістаў у розных краінах свету.
Напрыканцы семінара ўсе ўдзельнікі атрымалі ў якасці падарунка кнігу Іво Сэльнера “Мифы и факты о людях с умственными ограничениями” з аўтографам аўтара. (AG) Фота www.caritas.by |