| Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк благаславіў абаронцаў Бацькаўшчыны |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 19.06.2015 16:07 |
|
13 чэрвеня падчас прысягі ваеннаслужачых 50-й змешанай авіяцыйнай базы ў Мачулішчах дэлегаваны Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам пробашч мінскай парафіі Св. Сымона і св. Алены ксёндз дэкан Уладзіслаў Завальнюк маліўся і благаслаўляў усіх прысутных.
У сваёй прамове да прызыўнікоў святар падкрэсліў: "Паважаныя прызыўнікі, сыны Беларусі! Сёння, падчас прыняцця прысягі, вы ўпершыню адчулі вялікую адказнасць за Бацькаўшчыну перад сваімі блізкімі, перад сваім народам. Вы сапраўды сталі дарослымі. І маё пажаданне, каб гэтая прысяга была складзена вамі не толькі на два гады службы ў арміі, але каб і на ўсё жыццё вы заставаліся вернымі сынамі сваёй Радзімы, бераглі і захоўвалі сваю зямлю."
Да неба! Да неба! Да неба брам! Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк у кабіне пілота.
Даслала Наталля Лаўрэнка (АлГ) |





для друку