«Заўсёды быць маладымі»: адбылася сустрэча старэйшай моладзі вілейскай парафіі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
22.06.2015 17:07 |
19–20 чэрвеня адбылася сустрэча працуючай моладзі і маладых сем’яў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. Месца і стыль сустрэчы былі выбраны адмыслова, бо 10 гадоў таму гэтыя ж, тады яшчэ маленькія, хлопцы і дзяўчаты першы раз сабраліся на рэкалекцыі на беразе в. Нарач разам з пробашчам парафіі кс. Аляксандрам. Пасля падобныя духоўныя практыкаванні адбываліся з палаткамі на ўлонні прыроды Вілейскага вадасховішча. Сёння многія з удзельнікаў прыехалі ўжо са сваімі сем’ямі, некаторыя нават маюць сваіх дзяцей, але як і ўсе 10 гадоў, так і сёння гэтых людзей аб’ядноўвае Бог, вера і жаданне па-сапраўднаму жыць з Богам. Кацярына Дурко |
Фотарэпартаж |