У мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылася адпустовая ўрачыстасць |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
26.06.2015 10:13 |
24 чэрвеня, ва ўрачыстасць нараджэння св. Яна Хрысціцеля, адбылася адпустовая ўрачыстасць у мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля. На ўрачыстасці прысутнічалі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і біскуп намінат Аляксандр Яшэўскі SDB. Урачыстасць пачалася святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Юрый Касабуцкі. У гаміліі біскуп прадставіў асобу св. Яна Хрысціцеля. Іерарх адзначыў, што нават тады, калі святы не вельмі прывабна выглядаў, збіраліся натоўпы, каб яго слухаць. Таксама біскуп падкрэсліў, як важна сучаснаму чалавеку глядзець на Бога, заўважыўшы, што сённяшні свет прапануе вельмі шмат яскравай рэкламы, таму хрысціяніну неабходна набрацца сіл, каб быць больш мудрым і здолець павярнуцца да твару свайго Творцы. (AG)
Фота www.sdb.by |