У Івянцы завяршылася VI Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
17.07.2015 10:53 |
Нягледзячы на капрызнае надвор’е, 15 ліпеня ўдзельнікі завяршылі спаборніцтвы ў эстафеце, міні-футболе, валейболе і настольным тэнісе. Пасля іх чакала паласа перашкод, якую падрыхтавалі скаўты.
Завяршылася парафіяда ўзнагароджаннем пераможцаў у конкурсе рэлігійных ведаў і конкурсе свецкай песні, па выніках спаборніцтваў па паласе перашкод, і, самае галоўнае, сталі вядомыя пераможцы парафіяды ў камандным заліку. Трэцяе месца заняла каманда са Свіры, другое – каманда з Мядзеля. Пераможцам VI Парафіяды стала каманда парафіі Святога Міхала Арханёла ў Івянцы. Менавіта гэтая каманда прадставіць Беларусь у наступным годзе на Міжнароднай парафіядзе ў Польшчы. Парафіяда – гэта добры час, каб развівацца праз удзел у трох асноўных накірунках – тэатры, святыні і спорце; гэта добрая нагода не толькі для таго, каб паказаць свае здольнасці, але і каб навучыцца бачыць у іншым чалавеку сябра, лічаць арганізатары і ўдзельнікі Парафіяды Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. (AG) |
Фотарэпартаж |