Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбылася ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
17.07.2015 14:17

15 і 16 ліпеня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі прайшлі адпустовыя ўрачыстасці.

15 ліпеня ў касцёле адбылася святая Імша і заканчэнне Навэнны да Маці Божай Шкаплернай. Пасля на мядзельскай Кальварыі адбылося набажэнства Крыжовага шляху з удзелам шматлікіх вернікаў.

16 ліпеня ў касцёле адбылася адпустовая Эўхарыстыя, якую ўзначаліў кс. Уладзіслаў Завальнюк, пробашч парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску. На ўрачыстасці прыбылі пешыя пілігрымы з Нарачы, аўтобусныя пілігрымкі з Гомеля, Нясвіжа і Мінска, таксама кармэліты босыя з розных супольнасцяў, святары і кансэкраваныя асобы з дэканату і шматлікія парафіяне.

У гаміліі кс. Уладзіслаў Завальнюк узгадаў пра вялікае значэнне святога шкаплера як шчыта, якім Марыя абараняе кожнага, хто яго носіць і аддаецца Яе апецы.

Пасля Імшы адбылося прыняцце ўсіх жадаючых у святы шкаплер. Гурт „Laudans” з Мінска прадставіў канцэртную праграму на прыкасцёльнай тэрыторыі.

На заканчэнне кармэліты босыя разам з парафіянамі арганізавалі для ўсіх прысутных святочны пачастунак.

А. Юрый Кулай OCD (АлГ)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.