Браты капуцыны Ігар Колзун і Максім Варанюк склалі вечныя манаскія абяцанні |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
29.07.2015 17:46 |
Пры шматлікай колькасці сабраных вернікаў браты абяцалі перад Богам да канца жыцця трываць у манаскай паслухмянасці, чыстасці і ўбостве. На ўрачыстасці быў прысутны сябар беларускіх капуцынаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, а таксама сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Філіппо Чампанэллі. Падзея адбывалася ва ўрачыстай і сямейнай атмасферы. Пасля літургічнай часткі прысутныя перамясціліся на прыкляштарны панадворак, каб паабедаць і супольна парадавацца з нагоды новых законнікаў. Паводле kapucyny.by (АлГ) |