Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адзначыла свята Перамянення Пана і дзень нараджэння біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
07.08.2015 15:27

Свята Перамянення Пана, якое адзначаецца ў Касцёле 6 жніўня, - для мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля падвоенае, бо 6 жніўня адзначае дзень нараджэння новапрызначаны дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Свята пачалося ў парафіі святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Аляксандр Яшэўскі. На свяце прысутнічалі таксама дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і сакратар Апостальскай нунцыятуры мансеньёр Філіппо Чампанэллі.

У гаміліі біскуп Аляксандр Яшэўскі падкрэсліў, што варта навяртацца да Бога. Іерарх нагадаў таксама, што не трэба баяцца свайго крыжа: калі ты сапраўды хочаш быць разам з Езусам, бяры свой крыж і ідзі за Ім.

Падчас Імшы ў працэсіі з дарамі былі прынесены дары для бедных, кветка, хлеб і віно.
 
Напрыканцы Эўхарыстыі біскупа Аляксандра Яшэўскага павіншавалі біскуп Юрый Касабуцкі, манс. Філіппо Чампанэллі, парафія і ўся Салезіянская сям’я. Вiншаваннi склаў таксама дэлегат Салезiянскай сям’і ў Беларусi кс. Вiктар Гайдукевiч SDB, выказваючы падзяку Богу за знаёмства з біскупам Аляксандрам Яшэўскім.

Пасля біскуп падзякаваў Богу за дар паклікання да служэння Яму і за канкрэтных людзей на сваім шляху, якіх накіраваў Пан. Іерарх падзякаваў сваім бацькам за дар жыцця, падзякаваў усім прысутным святарам і сёстрам законным за падтрымку, а таксама кожнаму, хто прысутнічаў на свяце.

Паводле www.serebranka.sdb.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.