Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урачыстая адпустовая Імша адбылася ў капліцы ў вёсцы Акцябр
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
10.08.2015 11:20

8 жніўня, ва ўспамін святога Дамініка, у капліцы ў вёсцы Акцябр (даўнейшыя Хатавічы) адбылася ўрачыстая адпустовая Імша.

Парафіяне разам з пробашчам айцом Войцехам Вальчынам MSF віталі на свяце гасцей: ксяндза дэкана Аляксандра Барылу з Вілейкі, ксяндзоў Томаша (Лагойск) і Сяргея (Фаніпаль) з супольнасці Місіянераў Святой Сям’і, вернікаў з Лагойска, Плешчаніц, Дзяржынска і Мінска.

У святочнай гаміліі айцец Аляксандр нагадаў сабраным пра жыццё і дзейнасць святога Дамініка. Разважаючы над місіяй, якую прыняў ад Бога святы апякун парафіі, святар заахвоціў духавенства і вернікаў да вернасці Касцёлу, Папу і біскупу.

Таксама святар зазначыў, што, маючы багаты скарб веры, якая засноўваецца на Пісанні і Традыцыі, мы не павінны сядзець на месцы, а самааддана дзяліцца сваёй верай - словам і сапраўдным хрысціянскім жыццём.

Пасля Імшы вернікі доўга не разыходзіліся, размаўляючы са святарамі, а таксама наведваючы могілкі, на якіх знаходзіцца капліца.


(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.