Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Палачанах адбылася парафіяльная ўрачыстасць |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
18.08.2015 10:46 |
16 жніўня ў парафіі Святога Роха ў вёсцы Палачаны (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат) адзначылі галоўную парафіяльную ўрачыстасць.
Перажыць гэтае свята разам з вернікамі парафіі Святога Роха прыйшлі пілігрымы з суседняй парафіі Божага Цела ў вёсцы Беразінскае. Іх прывітаў на пачатку святой Імшы пробашч ксёндз Сяргей Бараўнёў.
Імшу ўзначаліў ксёндз прэлат Эдмунд Даўгіловіч, які нагадаў, што хрысціянін - гэта радасны чалавек і ў такія святочныя дні на яго твары павінна зіхацець усмешка. Гамілію прамовіў ксёндз прэлат Андрэй Стэцкевіч.
Пасля Імшы адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і працэсія вакол касцёла.
Потым па традыцыі адбылася індывідуальная малітва над кожным з прысутных праз заступніцтва св. Роха. Святкаванне завяршылася канцэртам духоўнай музыкі.
Андрэй Бурак (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.