Адным з фармацыйных абавязкаў удзельнiкаў супольнасцi «Хатнi Касцёл» руху «Святло-Жыццё» з’яўляецца рэгулярнае спатканне з Божым словам. Каб гэтае спатканне было больш плённым, 17-21 жнiўня ў Баранавiчах адбылiся тэматычныя рэкалекцыi супольнасцi «Хатнi Касцёл» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii, прысвечаныя Бiблii, «На пачатку было Слова…».
Правёў рэкалекцыi дыяцэзiяльны мадэратар супольнасцi кс. Павел Шылак, удзел у iх прынялi сем’i з Мiнска, Маладзечна i Магiлёва. На працягу пяцi дзён удзельнiкi рэкалекцый разважалi над Божым словам, вучылiся працаваць з Бiблiяй. Каб блiжэй пазнаёмiцца з гiсторыяй Бiблii, сем’i «Хатняга Касцёла» наведалi бiблiйную экспазiцыю ў Катэхетычным каледжы iмя Зыгмунта Лазiнскага ў Баранавічах. Iнтэрактыўны характар гэтай цiкавай экспазiцыi дазволiў удзельнiкам рэкалекцый глыбей акунуцца ў атмасферу, у якой стваралася Бiблiя, у якой жыў iзраэльскi народ. 
Падчас канферэнцый кс. Павел Шылак апавядаў аб гiсторыi стварэння асобных кнiг Бiблii, аб бiблiйных героях i вобразах, аб тым, як Божае слова скiравана да нас.
У адзiн з вечароў усе сем’i ўдзельнiчалi ў бiблiйнай вiктарыне. Пераможцы вiктарыны, сям’я Лубнеўскiх з Маладзечна, у якасцi прыза атрымалi Бiблiю. Рэкалекцыi прайшлi ў духу ўзаемнай любовi i ўзаемнай павагi.

Наступная сустрэча ўдзельнiкаў супольнасцi «Хатнi Касцёл» адбудзецца на пачатку верасня ў Мiнску, на традыцыйным дні супольнасцi, прысвечаным распачаццю новага года фармацыйнай працы.
Алена i Аляксандр Латушкiны, фота Алены Латушкінай
|