Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ракаве перад Днём ведаў адбылося благаслаўленне дзяцей |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
31.08.2015 10:40 |
У сучасным свеце хрысціянін мусіць быць адукаваным не толькі для таго, каб забяспечваць сваю сям'ю, але і каб бараніць сваю веру, каштоўнасці, пісаць законы, годна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. І кожны з нас калісьці першы раз адчыніў дзверы свайго першага класа. З гэтай нагоды ў ракаўскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай было ў гэтую нядзелю шмат дзяцей. Будучыя выдатнікі прынеслі для асвячэння заплечнікі з усім неабходным рыштункам і дзённікі. Пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) кс. Дзмітрый Барыла нагадаў вучням і іх бацькам, што, хаця заняткі рэлігіі не ўваходзяць у школьную праграму, іх наведванне – важная частка жыцця маленькіх ракаўчан, якая ўплывае на іх далейшы лёс і паводзіны.Кожнае дзіця пасля Імшы і благаслаўлення атрымала ў падарунак закладку з выявай Маці Божай, каб у складаныя моманты школьнага жыцця не забывацца папрасіць дапамогі ў святой Апякункі. Тэкст і фота Таццяны Сівец (АлГ) |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.