«Канікулы з Богам» прайшлі ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.09.2015 11:53 |
Канікулы праходзілі ў місійным духу пад дэвізам «100% майго сэрца для Езуса».
Канікулы прайшлі вельмі весела і рознабакова: дзеці наведалі Цэнтр Акіянаграфіі, удзельнічалі ў майстар-класах, паказалі свае здольнасці ў конкурсе «Скарбніца талентаў», у час экскурсіі прайшлі па славутых мясцінах горада Мінска, акунуліся ў жывёльны свет заапарка. Насычаным спартыўнымі спаборніцтвамі і цікавымі займальнымі гульнямі атрымаўся адпачынак на ўлонні прыроды.
У час «Канікул з Богам» дзеці вучыліся многаму: спачуваць і не быць абыякавымі, цаніць і быць удзячнымі, маючы – умець дзяліцца, любіць і аддаваць 100% свайго сэрца Езусу. |
Фотарэпартаж |