| Дзень супольнасці «Хатні Касцёл» адбыўся ў Мінску |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 07.09.2015 18:03 |
|
Гэты год у супольнасці пройдзе пад дэвізам «У моцы Святога Духа».
Падчас канферэнцыі аніматарская дыяцэзіяльная пара супольнасці азнаёміла прысутных з лістам Цэнтральнага кола «Хатняга Касцёла», прысвечаным разважанням для плённага перажывання чарговага фармацыйнага года. Потым кожнае сужэнства супольнасці атрымала абразкі Арханёла Рафала – апекуна сем’яў – і тэксты малітваў да Анёла Ахоўніка мужа і Анёла Ахоўніка жонкі, з прапановай і заахвочваннем да гэтай малітвы.
Завяршылася сустрэча ўрачыстым абедам, падчас якога былі абмеркаваны мерапрыемствы супольнасці «Хатні Касцёл» на 2015/2016 год працы. |
| Фотарэпартаж |


5 верасня ў архікатэдральным касцёле Iмя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбыўся чарговы дзень супольнасці «Хатні Касцёл» руху «Святло – Жыццё». Сустрэча, у якой прынялі ўдзел сем’і з Мінска, Магілёва і Маладзечна, была прысвечана пачатку чарговага года фармацыйнай працы.
для друку