Семінарыст Юрый Пашкавец SDB аднавіў часовыя манаскія абяцанні |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
08.09.2015 12:17 |
7 верасня ў капліцы ў Бараўлянах адбылося аднаўленне часовых манаскіх абяцанняў семінарыста Юрыя Пашкаўца SDB. На святой Імшы сабралася Салезіянская сям’я з усіх куткоў Беларусі. Пасля гаміліі, у якой дэлегат салезіянаў у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB адзначыў, як важна ў сучаснасці быць добрым знакам для іншага, Юрый Пашкавец склаў перад Богам і людзьмі абяцанні паслухмянасці, убоства і чыстасці. Гэтая падзея таксама стала знакам для прысутнай моладзі, што не трэба баяцца абставін і Бог заўсёды падтрымае кожнага на шляху яго паклікання. (AG) |