Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафію ў Волме ў дзень нараджэння яе пробашча
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
11.09.2015 12:46


Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі 10 верасня наведаў парафію Святога Яна Хрысціцеля ў в. Волма Дзяржынскага раёна ў дзень нараджэння яе пробашча кс. Валянціна Станкевіча.

Таксама ў Волму прыехалі вернікі тых парафій, дзе працаваў ксёндз Валянцін, і святары, разам з якімі ён заканчваў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне.

Падчас Імшы біскуп Юрый Касабуцкі адзначыў унікальнасць хрысціянскага закліку: «Любіце адзін аднаго! Любіце ворагаў вашых! Любіце тых, хто ненавідзіць вас!»


Гэтую запаведзь, па словах біскупа, цяжка выканаць, але Хрыстус дае нам прыклад, як гэта рабіць: каб вызваліцца ад злосці, выкліканай іншым чалавекам, трэба на імгненне спыніцца і памаліцца Богу, у тым ліку за тых, хто нас крыўдзіць, — і, можа, наша малітва паспрыяе іх навяртанню.

Не помста і злосць, а жыццё ў даверы і любові паміж людзьмі — вось што і ў старажытным Рыме ў выніку стала магутнай сілай хрысціянства, дадаў іерарх.

Таксама біскуп павіншаваў з днём нараджэння ксяндза Валянціна Станкевіча, якога ведае яшчэ з дасемінарыйных часоў, бо яны паходзяць з адной парафіі.


Аляксандр Гелагаеў

Фота Аляксандры Шчыглінскай

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.