Новапрэзбітэр Ігар Мутрук: «Адчуваю вялікую радасць і вялікую адказнасць» (+фотарэпартаж) |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
12.09.2015 16:27 |
12 верасня ў мінскай парафіі Святых Сымона і Алены дыякан Ігар Мутрук
атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук дапаможнага біскупа
Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага.
«Пан — Пастыр мой, ні ў чым не буду мець нястачы…» (Пс 23) У парафіі Святых Сымона і Алены ў Мінску новапрэзбітэр праходзіў сваю апошнюю дыяканскую практыку.
«Я адчуваю вялікую радасць у сэрцы, што дайшоў да гэтага моманту, якім з’яўляецца сакрамэнт святарства, і вялікую адказнасць за сваё служэнне і за тых, каго Бог паставіць на маёй святарскай дарозе», — прызнаўся новапрэзбітэр.
«…Калі б, нават, пайшоў я далінай цёмнай, не буду баяцца зла, бо Ты са мною» (Пс 23) (словы з прыміцыйнай памяткі кс. Ігара Мутрука)
13 верасня ў 10.00 у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Зэльве пройдзе прыміцыйная святая Імша маладога святара. Ілья Лапато, Фота Аляксандры Шчыглінскай |
Фотарэпартаж |