Біскуп Юрый Касабуцкі цэлебраваў Імшу і ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
14.09.2015 17:09 |
14 верасня Касцёл адзначае свята Узвышэння Святога Крыжа. Напярэдадні ў мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі пачалося святкаванне парафіяльнай урачыстасці. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Таксама падчас Імшы 15 чалавек прынялі сакрамэнт канфірмацыі.
Напрыканцы канфірмаваныя падзякавалі за гэты дар моцы Святога Духа і атрымалі памятныя крыжы з нагоды свята Узвышэння Святога Крыжа. Біскуп Юрый Касабуцкі пажадаў усім вернікам моцы Духа Святога ў жыцці паводле Божага закону, у абароне веры і яе ўмацаванні ў сучасным свеце. Станіслава Ледзянёва |
Фотарэпартаж |