12 верасня ў парафіі Божага Цела ў Беразінскім прайшоў штогадовы аднадзённы турнір па міні-футболе на Кубак благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі.
У турніры ўдзельнічалі восем каманд, сярод якіх: «Кронан» (каманда Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне), «Catholic Crew» (парафія Св. Юзафа з Маладзечна), «Радасць» (парафія Божага Цела з Беразінскага), «Колас» (Маладзечна), а таксама парафіяльныя футбольныя каманды з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (Сухарава), парафіі Святой Тройцы ў Докшыцах, парафіі Св. Юзафа ў Маладзечне, парафіі Божага Цела ў Беразінскім.
На першым этапе спаборніцтваў каманды былі падзелены на дзве групы і гульні прайшлі па кругавой сістэме.
1-я група:
- «Кронан» (Гродна) – ПФК Мінск — 1:0 (Ганчар)
- «Catholic Crew» – «Радасць» (Беразінскае) — 6:1 (Клімячыц-2, Каспяровіч, Рыжэвіч, Кавалеўскі, Смаленскі; Свянціцкі)
- «Кронан» (Гродна) – «Catholic Crew» — 0:3 (Клімячыц-2, Рыжэвіч)
- ПФК Мінск – «Радасць» (Беразінскае) — 4:3 (Богдан Г., Свірыда, Рагель-2; Едзік Я.-2, Свянціцкі)
- «Кронан» (Гродна) – «Радасць» (Беразінскае) — 8:1 (Струкель-4, Варонік-2, Ганчар, Лішко; Свянціцкі)
- «Catholic Crew» – ПФК Мінск — 5:0 (Кавалеўскі, Клімячыц, Рыжэвіч, Унукоўскі, Кужоўнік)
Вынік 1-й групы:
- «Catholic Crew» (Маладзечна)
- «Кронан» Гродна
- ПФК Мінск
- «Радасць» Беразінскае
2-я група:
- ФК Докшыцы – «Колас» (Маладзечна) — 1:3 (Стадольнік; Вяршынін М.,
- Дзівас, Гнідзёнак)
- ПФК Маладзечна – ПФК Беразінскае — 1:2 (Грыбовіч А.; Суш, Сідараў) ПФК Докшыцы – ПФК Беразінскае — 0:4 (Суш-2, Канапелька, Бублевіч) ПФК Докшыцы – ПФК Маладзечна — 0:4, (Грыбовіч-2, Сачак, Грыб А.) ПФК Маладзечна – «Колас» (Маладзечна) — 1:0 (Сачак)
- «Колас» (Маладзечна) – ПФК Беразінскае — 0:0.
Вынік 2-й групы:
- ПФК Беразінскае
- ПФК Маладзечна
- «Колас» Маладзечна
- ПФК Докшыцы.
Па выніках 1-га этапу ўтварыліся пары для 2-га этапу: 1 гулялі з 4 супрацьлеглай групы, а 2 з 3.
ПФК Докшыцы – «Catholic Crew» — 1:7 (Садавой; Клімячыц-3, Рыжэвіч-3, Касперовіч), «Кронан» (Гродна) – «Колас» (г. Маладзечна) — 0:3 (Вяршынін М.-2, Гулецкі), ПФК Мінск – ПФК Маладзечна — 2:3 (Свірыда-2; Галковіч-2, Грыб), «Радасць» (Беразінскае) – ПФК Беразінскае — 0:5 (Суш, Дараховіч, Сідараў, Канапелька, Бублевіч).
Пераможцы другога этапу ўтварылі паўфінальныя пары. Каманды «Радасць» (Беразінскае) і ПФК Мінск сыгралі суцяшальную гульню. Перамагла «Радасць» 4:3.
Паўфіналы: «Catholic Crew» – «Колас» (Маладзечна) — 5:1 (Смаленскі-3, Кавалеўскі-2; Дзівас), ПФК Беразінскае – ПФК Маладзечна — 1:4 (Сідараў; Свірыда, Сачак, Грыб, аўтагол).
Гульня за 3-е месца: ПФК (Беразінскае) – «Колас» (Маладзечна) — 4-3 (дад. час; Суш,Сідаровіч, Бублевіч-2; Вяршынін М.-2, Дзівас).
Фінал: «Catholic Crew» (Маладзечна) – ПФК Маладзечна — 1:1 (асноўны і дад. час; Смаленскі; Грыб). Па пенальці перамагла «Catholic Crew» (5:4) і атрымала пераходны Кубак.
Лепшыя бамбардзіры: Клімячыц — 8, Рыжэвіч, Смаленскі (усе — «Catholic Crew» Маладзечна), Суш (ПФК Беразінскае), Вяршынін М. «Колас» (Маладзечна) — 5, Струкель А. («Кронан» Гродна), Кавалеўскі («Catholic Crew»), Грыб А. (ПФК Маладзечна), Бублевіч (ПФК Беразінскае).
Пасля таго, як каманда-пераможца атрымала Кубак, для ўсіх удзельнікаў турніру быў арганізаваны абед. Потым у касцёле адбыўся канцэрт духоўнай музыкі, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, які падрыхтавалі выкладчыкі і навучэнцы Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.
У праграме прагучала музыка Баха, Моцарта, італьянскіх і англійскіх кампазітараў, а таксама Агінскага. Прагучалі дзве арыі з сучаснай оперы «М.К. Агінскі. Невядомы партрэт» і некалькі касцёльных песень. У наступным годзе турнір адбудзецца 10 верасня ў 9.00. Можна ўжо рэгістравацца для ўдзелу па тэлефоне +375 29 116 26 65. Кс. Сяргей Бараўнёў
|