| У Мінску прайшло адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 22.09.2015 10:19 |
|
Адкрыццё пачалося святой Імшой. Затым дзеці разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі накіраваліся ў араторый, дзе іх чакаў «святы Ян Боско». Дзеці былі здзіўлены, бо шмат чулі пра гэтага святога выхавацеля, але яго не бачылі. «Ян Боско» быў вельмі рады сустрэцца з хлопцамі і дзяўчатамі араторыя і запрасіў іх «прагуляцца» па вуліцах Турына — свайго роднага горада — і «завітаць» у мясцовыя араторыі, у кожным з якіх дзяцей сустракаў чалавек, які дапамагаў ім праз розныя гульні лепш спазнаць харызму святога Яна Боско. (AG)
Фота www.sdb.by |


20 верасня ў Мінску адбылося святочнае адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год. На адкрыцці сабралося шмат дзяцей, якія пасля летняга адпачынку жадалі сустрэцца з Езусам у Эўхарыстыі, а потым сустрэцца ў араторыі са сваімі сябрамі, аніматарамі, сёстрамі законнымі і святарамі.
для друку