Каталіцкі «суботнік» прайшоў у Магілёве |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
26.09.2015 22:19 |
Па ініцыятыве дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB 26 верасня ў Магілёве адбылася сумесная праца святароў і вернікаў Магілёўшчыны на тэрыторыі будынка па адрасе вул. Ленінская, 27. На просьбу біскупа дапамагчы распачаць добраўпарадкаванне тэрыторыі будынка, які плануецца ў будучыні прыстасаваць у якасці душпастырскага цэнтра для Каталіцкага Касцёла Магілёўшчыны, з ахвотай адгукнуліся святары і вернікі не толькі ўсіх магілёўскіх парафій, але і з Бабруйска, Касцюковіч, Горак, Чавусаў, Шклова, Фашчаўкі. (AG)
Фота mohylev-katolik.by |