Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбылося адкрыццё мінскага араторыя імя cв. Яна Боско
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
28.09.2015 10:02

26 верасня адбылося адкрыццё мінскага араторыя імя cвятога Яна Боско. Cвята пачалося ў 15 гадзін для вучняў з 6 па 9 клас і завяршылася ў 17 гадзін святой Імшой, якая адначасова стала пачаткам свята для старэйшай моладзі.

Падчас Імшы ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB звярнуў увагу прысутных на неабходнасць давярацца Богу, пачынаючы новыя крокі ў сваім жыцці.
 
Удзел у свяце прынялі каля 30 чалавек. Арганізатары, натхнёныя дэвізам Салезіянскай сям’і на год, які пачаўся — «Разам з Езусам перажывем авантуру Духа Святога», — прапанавалі ўдзельнікам адправіцца ў імправізаваны турыстычны шлях. Прыпынкамі на гэтым шляху былі вясёлыя гульні і танцы. На працягу шляху ўдзельнікі праяўлялі камандны дух, кемлівасць і спрытнасць.
 
Для Салезіянскай сям’і вельмі важным момантам з’яўляецца слоўка на дабранач. Не стаў выключэннем і дадзены вечар. Ксёндз Павел распавёў прысутным цікавую гісторыю, у якой яшчэ раз звярнуў увагу на неабходнасць даверу Богу. Завяршаючым момантам стала дыскатэка і салодкі стол.
 
Мінскі араторый шчыра ўсіх запрашае. Араторый працуе з чацвярга па нядзелю з 18.00 да 21.00, а кожную пятніцу ў 20.00 ёсць магчымасць памаліцца на святым ружанцы.

Паводле www.sdb.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.