Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Персанальныя змены ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
30.09.2015 17:05

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што ў верасні-кастрычніку 2015 года адбываюцца наступныя персанальныя змены ў архідыяцэзіі:
кЗ 15 верасня:

  • а. Андрэй Букштан OFMСар звольнены з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Св. Францішка Асізскага ў г. Мінску дэканату Мінск-Усход;
  • а. Арыюш Малыска OFMСар звольнены з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Св. Казіміра ў г. Маладзечна Маладзечанскага дэканату і прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Св. Францішка Асізскага ў г. Мінску дэканату Мінск-Усход;
  • а. Анатоль Ярошка OFMСар прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Св. Казіміра ў г. Маладзечна Маладзечанскага дэканату;
  • а. Давід Мокры OFM звольнены з пасады вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі в. Будслаў Мядзельскага дэканату;
  • а. Багдан Мурахоўскі OFM прызначаны вікарыем парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі в. Будслаў Мядзельскага дэканату;
  • кс. Уладзіслаў Завальнюк прызначаны духоўным апекуном (капеланам) для 50-й змешанай авіяцыйнай базы ў г.п. Мачулішчы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі тэрмінам на тры гады.


З 25 верасня:

  • кс. Віталій Бурко звольнены з пасады вікарыя парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (архікатэдра) у г. Мінску дэканату Мінск-Захад і з абавязкаў сакратара Мітрапалітальнай курыі і накіраваны на вучобу ва ўніверсітэт г. Ополе (Польшча);
  • кс. Андрэй Калядка звольнены з пасады вікарыя парафіі Божага Цела ў г. Нясвіж Нясвіжскага дэканату і прызначаны вікарыем парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінску дэканату Мінск-Захад, а таксама натарыусам курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі;
  • кс. Ігар Мутрук прызначаны вікарыем парафіі Божага Цела ў г. Нясвіж Нясвіжскага дэканату.


З 1 кастрычніка:

  • кс. Аляксандр Фамяных звольнены з пасады дырэктара Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі;
  • а. Андрэй Жылевіч OFMСар прызначаны дырэктарам Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.


З 5 кастрычніка:

  • кс. Юрый Быкаў звольнены з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў г. Магілёве Магілёўскага дэканату і з пасады дэкана Магілёўскага дэканату і прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Святой Тройцы ў г.п. Радашковічы Маладзечанскага дэканату;
  • кс. Віталій Драздоўскі звольнены з пасады вікарыя парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінску дэканату Мінск-Захад і з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Багародзіцы Апякункі Сем’яў у а/г Ждановічы дэканату Мінск-Захад і прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў г. Магілёў Магілёўскага дэканату Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і дэканам Магілёўскага дэканату;
  • кс. Дзмітрый Пухальскі звольнены з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Хрыста Збаўцы ў г. Мінску дэканату Мінск-Усход;
  • кс. Аляксандр Улас звольнены з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Святой Тройцы ў г.п. Радашковічы Маладзечанскага дэканату і прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Хрыста Збаўцы ў г. Мінску дэканату Мінск-Усход і вікарыем парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў г. Мінску;
  • кс. Аляксандр Фамяных прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Багародзіцы Апякункі Сем’яў у а/г Ждановічы дэканату Мінск-Захад і вікарыем парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінску дэканату Мінск-Захад.


З 14 кастрычніка:

  • а. Пётр Фарына OCD звальняецца з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Св. Андрэя Апостала ў в. Нарач Мядзельскага дэканату;
  • а. Бернард Радзік OCD прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Св. Андрэя Апостала ў в. Нарач Мядзельскага дэканату.


Кс. Дзмітрый Пухальскі
Канцлер курыі

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.