У Івянцы адбылася парафіяльная ўрачыстасць св. Арханёла Міхала |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
01.10.2015 16:17 |
29 верасня ў парафіі ў Івянцы адбыўся парафіяльны фэст у гонар апекуна і нябеснага заступніка св. Арханёла Міхала. Адпустовую святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Таксама ў гэты дзень мясцовая супольнасць братоў францішканаў перажывала радасць з нагоды прыняцця паслугі акалітату братам Паўлам Расілевічам, якую падчас Імшы ўдзяліў біскуп Юрый Касабуцкі. Пасля Імшы біскуп Юрый Касабуцкі асвяціў на спартыўнай пляцоўцы ў прысутнасці вернікаў, мясцовай супольнасці францішканаў і святароў, якія прыбылі на ўрачыстасць, новыя спартыўныя трэнажоры. Як сказаў падчас асвячэння іерарх, «у здаровым целе здаровы дух». Таму парафіяльная супольнасць жадае, каб гэтыя спартыўныя прылады служылі дабру і здароўю, як фізічнаму, так і духоўнаму, усіх тых, хто будзе імі карыстацца. (AG) |
Фотарэпартаж |