Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля падзякавала кс. Паўлу Шчарбіцкаму SDB за пастырскае служэнне
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.10.2015 16:19

30 верасня падчас вячэрняй святой Імшы мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля развіталася з кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB, які завяршыў сваю душпастырскую працу і пераведзены на працу ў салезіянскую парафію ў Смаргоні. З гэтага моманту святар будзе несці сваю паслугу ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні.

Адпаведнае рашэнне аб перамене прыняў дэлегат салезіянаў у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB, выказаўшы яго праз афіцыйны ліст, скіраваны да Салезіянскай сям’і нашай краіны.
 
27 верасня парафія вітала новага святара кс. Івана Огара SDB, які будзе выконваць абавязкі дырэктара мінскай супольнасці салезіянаў.   

Напрыканцы Імшы парафіяне выказалі кс. Паўлу сардэчную падзяку і паабяцалі памятаць яго ў малітвах. Святар таксама падзякаваў вернікам за прысутнасць і падтрымку.
 
Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB нарадзіўся ў Мінску ў 1979 годзе. У 2001 годзе скончыў Інстытут правазнаўства. У гэтым жа годзе распачаў працэс фармацыі ў прынавіцыяце ў Славакіі ў г. Банска Быстрыца. 30 ліпеня 2011 года ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

З 2011 года да гэтага часу кс. Павел служыў у парафіі Св. Яна Хрысціцеля, з’яўляючыся ў розныя часы вікарыем парафіі, дырэктарам мінскай супольнасці салезіянаў і адказным за араторый.

Паводле www.serebranka.sdb.by

(AG)

 

 

Фота www.serebranka.sdb.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.