Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл у Ракаве адзначае 109-ю гадавіну з дня асвячэння
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.10.2015 15:38

1 кастрычніка – сёлета 109-я гадавіна асвячэння касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве – дата, выбітая не толькі на камені, закладзеным у падмурак храма, але і ў памяці мястэчка.

Быў час, калі святыню хацелі знішчыць, ператваралі ў зернясховішча, выконвалі тут самыя розныя працы, але касцёльны крыж заўсёды нагадваў, што збаўленне – ёсць.

«Касцёл не павінен быць пусты. Ён жыве, калі ў ім — людзі, — упэўнены пробашч парафіі кс. Дзмітрый Барыла. — Сваю веру мы павінны перадаваць іншым».


Таксама ў гэты дзень падчас святой Імшы асаблівым чынам згадвалі св. Тэрэзу ад Дзіцятка Езуса, чый абраз знаходзіцца ў храме. Як падкрэсліў пробашч, святая нагадвае пра тое, што, каб быць верным Богу, трэба выконваць нават найменшыя свае абавязкі: у працы, сям’і, грамадстве.

Увесь наступны тыдзень ракаўскі касцёл чакае гасцей.

Расклад святочных мерапрыемстваў:

7 кастрычніка, 18.00 — урачыстая святая Імша;

10 кастрычніка, 17.00 — экуменічная малітва прадстаўнікоў розных канфесій мястэчка Ракаў;

11 кастрычніка, 10.00 — урачыстая святая Імша і эўхарыстычная працэсія.

Тэкст і фота Таццяны Сівец

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.