Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Францішканскі ордэн свецкіх у Івянцы папоўніўся новымі сябрамі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.10.2015 11:59

3 кастрычніка, напярэдадні ўспаміну св. Францішка Асізскага, у францішканскім касцёле св. Міхала ў Івянцы адбылося набажэнства «Транзітус» — успамін благаслаўлёнай смерці, пераходу да дому Айца св. Францішка Асізскага, які памёр 3 кастрычніка 1226 года.

Ушанаванне святога дапоўнілася ўступленнем ў Францішканскі ордэн свецкіх вернікаў з дзвюх івянецкіх парафій.  

Францішканскі ордэн свецкіх у Івянцы пасля доўгіх гадоў атэізму і забароны веры ў Бога быў адноўлены ў 90-х гадах мінулага стагоддзя пры касцёле св. Аляксея пад кіраўніцтвам а. Веслава Глэмбоцкага OFMConv. У тыя часы ў ордэн уступала невялікая колькасць парафіян і ў асноўным пажылыя людзі.

У 2007 годзе пад кіраўніцтвам а. Леха Баханка OFMConv і а. Рафала Квяткоўскага OFMConv узнікла супольнасць Францішканскага ордэну свецкіх і пры францішканскім касцёле св. Міхала. Гэта былі вернікі ўжо больш маладога ўзросту: ад 25 гадоў. Некалькі гадоў таму супольнасці двух касцёлаў аб’ядналіся. З 2012 года івянецкай супольнасцю ФОС апякуецца а. Анджэй Шалкевіч OFMConv. З кожным годам супольнасць разрастаецца.


На гэты раз у навіцыят уступіў адзін чалавек, часовыя абяцанні склалі 6 чалавек, вечныя шлюбы – 2. Івянецкая супольнасць Францішканскага ордэну свецкіх налічвае 24 чалавекі, з іх 15 склалі вечныя абяцанні.

Аднойчы падчас візіі Бог сказаў св. Францішку: «Францішак! Ідзі і адбудуй Мой касцёл!» Дзейнасць івянецкай супольнасці ФОС пачыналася ад малітвы і ўдзелу ў набажэнствах касцёльных і ў самой супольнасці да дапамогі пры навядзенні парадку на касцёльнай тэрыторыі і кляштара, а таксама дзейнасці івянецкага «Карытас».

Духоўна ўзрастаць дапамагае разважанне над Божым словам, жыццём і дзейнасцю св.Францішка і яго паслядоўнікаў, вывучэнне і захаванне правілаў Францішканскага ордэну свецкіх.


А. Андрэй Шалкевіч (АG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.