Адпустовая ўрачыстаць адбылася ў парафіі Св. Францішка ў раёне в. Копішча |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
07.10.2015 14:38 |
4 кастрычніка адбылася адпустовая ўрачыстасць у парафіі Св. Францішка ў раёне в. Копішча. А 13-й гадзіне вернікі сабраліся ля падмурка будучага касцёла ў раёне в. Копішча — Новая Баравая, дзе парафіянамі быў клапатліва падрыхтаваны часовы алтар для адпраўлення святой Імшы. Урачыстую цэлебрацыю ўзначаліў новы пробашч парафіі Св. Францішка бр. Арыюш Малыска OFM Cap. У канцэлебры ўдзельнічалі кусташ беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў бр. Алег Шэнда OFMCap і новы дырэктар Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі бр. Андрэй Жылевіч OFMCap. Незвычайныя ўмовы літургічнай цэлебрацыі, а таксама самалёты і парашутысты, якія лёталі ў небе, не перашкодзілі ўдзельнікам глыбока і ў духу хрысціянскага адзінства перажыць гэтае свята. На заканчэнне Імшы адбылося ўшанаванне рэліквій св. Францішка. Потым удзельнікі былі запрошаны на шчодры пачастунак, падрыхтаваны актыўнымі парафіянамі. Бр. Яраслаў Крыловіч, kapucyny.by (АлГ), (AG) |