У «Школе сямейнага жыцця» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылося адкрыццё навучальнага года |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
12.10.2015 15:09 |
10 кастрычніка адбылося адкрыццё новага навучальнага года 2015/2016 у «Школе сямейнага жыцця» ў Мінску. Раніцай некалькі дзясяткаў навучэнцаў школы сабраліся ў капліцы «Caritas» у Ляскоўцы на святой Імшы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. У гаміліі іерарх паразважаў над чытаннем Евангелля гэтага дня, у якім гаворыцца: «Калі Езус прамаўляў да народа, адна жанчына з натоўпу ўзняла голас і сказала Яму: Шчаслівае ўлонне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе! А Ён сказаў: Больш за тое, шчаслівыя, хто слухае слова Божае і захоўвае яго». Біскуп нагадаў пра задачы, якія рэалізуе «Школа сямейнага жыцця», між іншым пра навучанне Божаму слову. Іерарх назваў важным, каб веды, якія атрымліваюць навучэнцы, ішлі побач з учынкамі, дадаўшы, што недастаткова толькі слухаць, але трэба захоўваць гэтае Слова ў сваім штодзённым жыцці. Біскуп нагадаў, што ў гэтыя дні ў Ватыкане праходзіць Сінод Біскупаў на тэму сям’і, у якім прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і на якім Айцы Сінода разважаюць над сітуацыяй сучаснай сям’і, яе радасцямі і крызісамі, шукаючы пад кіраўніцтвам Папы Францішка шляхоў дапамогі ёй. Сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ а. Пётр Фраштэнга OCD, (AG) |
Фотарэпартаж |