Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У мінскім араторыі прайшло свята для мам
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
13.10.2015 22:08

11 кастрычніка ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для мам.

Свята пачалося святой Імшой, падчас якой кс. Іван Огар SDB нагадаў пра тое, што варта мець мудрасць, каб дасягнуць неба. Святар заахвоціў дзяцей умець дзяліцца сваімі талентамі, а дарослым нагадаў, што важна не тое, колькі ў цябе матэрыяльнага багацця, а тое, колькі багацця ў цябе ў сэрцы.

Свята працягнулася ў араторыі, дзе з дзецьмі і іх бацькамі сустрэўся ўжо знаёмы ім “Ян Боско”, які, паколькі ў кастрычніку адзначаецца свята маці, хацеў зрабіць сваёй маці Маргарыце падарунак, але не ведаў, які. Калі дзеці распавялі, што яны будуць дарыць сваім маці, яго сябар Цімафей прапанаваў яму прыгатаваць пірог. Дапамагчы “Яну Боско” вырашылі дзеці разам з яго сябрамі: падзяліўшыся на каманды, дапамагалі сабраць столькі яблык, колькі патрэбна на начынне, разам рабілі цеста.

Напрыканцы “мама” “святога Яна”, якой падарунак вельмі спадабаўся, прапанавала ў знак падзякі памаліцца за ўсіх мам “Вітай, Марыя”.

Быў зроблены агульны фотаздымак, а затым прысутных чакаў пачастунак.

Паводле www.sdb.by

(AG)

 

Фота www.sdb.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.