Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мінская парафія Божага Цела адзначыла заканчэнне юбілейнага года 500-годдзя з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Езуса
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
16.10.2015 15:56

15 кастрычніка ў мінскай парафіі Божага Цела адбылася ўрачыстасць з нагоды заканчэння юбілейнага года 500-годдзя з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Езуса.

Супольнасць Кармэлітаў Босых у Мінску, супольнасць свецкіх кармэлітаў а таксама і парафіяне парафіі Божага Цела ў Мінску, якой апякуюцца айцы кармэліты адзначылі гэты дзень асабліва ўрачыстым чынам, заканчваючы юбілейны год Святой Імшой, якую узначаліў кс. бп Аляксандр Яшэўскі.

15 кастрычніка Каталіцкі Касцёл узгадвае успамін св. Тэрэзы ад Езус, Панны і Доктара Касцёла. Гэты дзень асабліва ўрачысты для ўсіх кармэліцкіх супольнасцяў, бо св. Тэрэза з'яўляецца рэфарматаркай Кармэлю. Але і 2015 год з'яўляецца асаблівым, бо гэта юбілейны год 500-годдзя з дня яе нараджэння.

Браты кармэліты босыя разам з супольнасцю ІІІ Кармэліцкага Ордэна урачыста заспявалі нешпары ў гонар св. Тэрэзы, а затым адбылася св. Імша.

У гаміліі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB нагадаў вучэнне св. Тэрэзы, абапіраючыся на асабістым перажыванні яе духоўнасці.
Падкрэсліў, што навучанне св. Тэрэзы ад Езуса ўсцяж актуальнае і прыцягвае да сябе ўсё больш людзей, якія зацікаўлены паглыбленнем унутранага духоўнага жыцця. Нягледзячы на тое, што св. Тэрэза належыць да іспанскіх містыкаў, яе духоўнасць даступная для сучаснага чалавека.

З дзяцінства і маладосці яна поўнасцю прагнула прысвяціць сябе Богу. І гэтаму даверу святая вучыць нас.

«Я дачка Касцёла» – гэта апошнія перад смерцю словы Тэрэзы, якія паказваюць на яе адданасць без рэшты Хрысту ў Яго Касцёле.

Такога аддання кс. Біскуп пажадаў сабе і кожнаму прысутнаму на святой літургіі.

Поўны тэкст гаміліі тут >>>

На заканчэнне св. Імшы, настаяцель кармэліцкай супольнасці ў Мінску нагадаў, што тэрэзіянскай духоўнасцю жывуць не толькі айцы і браты кармэліты босыя, але таксама ёсць група свецкіх, якія прагнуць жыць гэтай духоўнасцю, рэалізуючы у свецкім жыцці, у сваіх сем'ях.

У Мінску некалькі гадоў назад была заснавана першая ў Беларусі супольнасць Свецкага Ордэну Кармэлітаў Босых, якая налічвае ўжо 20 членаў.

а. Пётр Фраштэнга OCD, а. Сяргей Трысцень OCD

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.