Моладзь мінскай парафіі дадала Стары і Новы Запаветы да праграмы для смартфонаў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
20.10.2015 12:29 |
Карыстальнікі праграмы «Малітоўнік», якая была створана моладдзю мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мікрараёне Сухарава, цяпер могуць чытаць біблейскія тэксты на сваіх гаджэтах. Пра гэта паведаміла на інтэрнет-старонцы парафіі каманда распрацоўкі і тэхнічнай падтрымкі праграмы. Зараз праграма дае доступ да Старога і Новага Запаветаў у расійскім сінадальным перакладзе з каментарыямі брусэльскага выдання 1989 года. Новы функцыянал дазволіць не толькі чытаць тэксты, але і адзначаць цікавыя чытачу вершы, захоўваць іх у закладках, рабіць уласныя паметкі. Таксама ёсць планы чытання Бібліі: на 3 месяцы, год, 2 або 3 гады, план чытання для тых, хто пачынае вывучаць Святое Пісанне. Абнаўленне пакуль што даступнае толькі для карыстальнікаў Android. Тыя, хто яшчэ не мае на сваім андроідзе альбо айфоне зручнай праграмы з каталіцкімі малітвамі, літаннямі, літургічнымі чытаннямі дня і брэвіярыем, могуць спампавать іх тут (Android) альбо тут (Android i iOS). Моладзь мінскай парафіі дзякуе за давер і падтрымку сваім пастырам — айцам марыянам. Mic-minsk.by (АлГ) |