Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Канцэрт у гонар маці прайшоў у мінскай парафіі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
20.10.2015 17:39

З нагоды Дня маці, які адзначаецца ў кастрычніку, у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску 17 кастрычніка прайшоў канцэрт у гонар маці.

Канцэрт адбыўся пасля вячэрняй святой Імшы. На ім прысутнічала шмат маці са сваімі дзецьмі. У канцэрце прымалі ўдзел не толькі дзеці, але і маці.  

Пачаўся канцэрт вершам для маці, які прачытаў самы малодшы ўдзельнік. За ім сваю любоў да матуляў выказвалі праз спеў дзеці, прадстаўнікі дзіцячага парафіяльнага хору і парафіяне. Асабліва кранаючымі былі нумары, прысвечаныя матулям, якія ўжо знаходзяцца ў небе. Таксама яскравым момантам праграмы сталі нумары, у якіх маці і іх дочкі спявалі разам.
 
У духу св. Яна Боско арганізатары канцэрту праз спевы, вершы і музычныя нумары паспрабавалі звярнуць увагу на ролю маці ў жыцці чалавека і неабходнасць цаніць гэты дар і адпаведна рыхтавацца да яго.
 
Напрыканцы канцэрту пробашч парафіі кс. Аляксандр Мятліцкі SDB прыгадаў, што часам варта размаўляць са сваёй матуляй, дзякаваць ёй за апеку, любоў і за тое, што яна проста ёсць, бо яна ў нас адна. Ад пробашча таксама прагучала песня.

Паводле www.serebranka.sdb.by

(AG)

 

 

Фота www.serebranka.sdb.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.