| Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў касцёл у Маладзечне з нагоды парафіяльных святаў |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 03.11.2015 11:04 |
|
Кастрычнік – месяц асаблівы для вернікаў парафіі Святога Юзафа ў Маладзечне. 26 кастрычніка адзначалася 18-я гадавіна асвячэння касцёла, 30 кастрычніка, ва ўспамін святога Эдмунда, парафіяне дзякавалі Богу за святарскае служэнне пробашча парафіі з нагоды яго імянінаў, а 1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, да парафіяльнага святкавання далучыўся дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які паходзіць з гэтай жа парафіі.
Кс. Міхал Бубен, (AG) |
| Фотарэпартаж |


для друку