| Урачыстасць Усіх Святых адсвяткавалі ў мінскім араторыі |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 02.11.2015 17:53 |
|
Пасля Імшы дзеці разам з бацькамі накіраваліся ў араторый, дзе іх сустрэлі аніматары і кандыдаты ў аніматары, якія праз падрыхтаванае прадстаўленне дапамагалі дзецям даведацца, што такое святасць, і разам ісці да яе, пазнаючы некаторыя якасці: стараннасць, паслухмянасць, радасць, давер, добрыя ўчынкі.
Удзельнікі свята павінны былі прайсці эстафету, праявіўшы падчас яе сваю стараннасць; паказаць сваю паслухмянасць у конкурсе, падчас якога яны павінны былі слухаць адзін аднаго. Наступнай якасцю, якая дапамагала распазнаць, што такое святасць, была радасць, і дзецям было прапанавана дзяліцца сваёй радасцю «камкамі» шчасця. Адкрыўшы ўсе якасці, дзеці змаглі адказаць на пытанне «Што такое святасць?». Напрыканцы адбылася малітва, агульны фотаздымак і салодкі стол. Паводле www.sdb.by (АлГ), (AG) |


1 лістапада ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адзначылі ўрачыстасць Усіх Святых.
для друку