Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча салезіянскіх аніматараў адбылася ў Мінску
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.11.2015 12:15

Фармацыйная сустрэча салезіянскіх аніматраў Беларусі адбылася ў Мінску 7-8 лістапада 2015 г. Гасцінна прыняў маладых людзей араторый імя св. Яна Боско.

Паглыбіць разуменне салезіянскай духоўнасці і ўзрасці ў аніматарскім пакліканні ўдзельнікам сустрэчы дапамагалі  святары і сёстры, адказныя за фармацыю аніматараў і працу араторыяў.

Абавязковымі пунктамі фармацыйнай сустрэчы былі канферэнцыі на адпаведныя тэмы, праца ў групах і майстар-класы. Але фундаментам і кульмінацыяй такіх сустрэч заўсёды з’яўляецца сустрэча з Панам у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту на завяршэнне першага дня і ў св. Імшы - напрыканцы ўсёй сустрэчы.

У канферэнцыі, прысвечанай салезіянскай духоўнасці, кс. Павел Шчарбіцкі SDB растлумачыў «як праз мяч прыйсці да святасці». Чаму адны, гуляючы ў мяч, могуць стаць святымі, а другія не? Як аказался, стаць святымі і з мячом нескладана, трэба толькі заўважаць простыя рэчы, праз якія мы і можам прыйсці да мэты. Важна гуляць у мяч з чыстым сумленнем, пры гэтым дапамагаць іншаму ў гэтай гульні, быць уважлівымі да ўсіх удзельнікаў каманды... Святасць заключаецца ў дробязях, добрасумленным выкананні штодзённых абавязкаў, ахвярнасці, радасці, якая паходзіць ад чыстага сумлення і лучнасці з Панам у служэнні іншаму. Гуляць у мяч і быць святым магчыма.

Дэвіз Салезіянскай сям’і – пасланне да сваіх сыноў і дачок генеральнага настаяцеля кс. Анхеля Фернандэса Арцімэ SDB на гэты год – аніматары разабралі з дапамогай кс. Станіслава Краўчынкі SDB. А настаяцельніца візітаторыі EEG c. Габрыэля Родэ FMA, якая ў гэтыя дні наведвае супольнасць сясцёр салезіянак у Мінску, была госцем сутрэчы і па традыцыі «слоўка на дабранач» таксама пакінула для разважання некалькі думак.

Кс. Іван Огар SDB падрыхтаваў для ўдзельнікаў разважанні на тэму «Я – Аніматар!».

Часткай канферэнцыі было сведчанне аб аніматарстве салезіянкі-супрацоўніцы, Вольгі Красільшчыкавай. Падчас працы ў групах аніматары шукалі адказ на пытанне: « хто такі аніматар і як будаваць супрацоўніцтва ў аніматарскай групе?» Кожная група прадставіла свае адказы на гэтыя пытанні, а таксама на самае галоўнае – чаго чакае Бог ад салезіянскіх аніматараў? Адказ быў адзін: стаць святымі і прывесці іншых да святасці. Таксама падчас працы было адзначана, што аніматар – гэта пакліканне. Бог кліча да супрацоўніцтва з Ім, і ў гэтых адносінах Ён з’яўляецца вядучым, «галоўным героем». Той, хто адчувае пакліканне, павінен адкрыцца і дазволіць дзейнічаць Богу ў сабе. Вынікам такога падпарадкавання чалавека Богу будзе супакой, бо і адказнасць за дзеянні возьме на сябе Той, Хто дзейнічае – Бог.

На другі дзень сустэчы для аніматараў прайшоў майстар-клас, які правялі салезіянка-супрацоўніца Ірына Петрусевіч і дызайнер Сяргей Юхновіч. Яны падзяліліся сваім вопытам напісання артыкулаў і дызайну аб’явак на свята. Гэтыя навыкі аніматары змогуць выкарыстаць на практыцы.

Падчас кульмінацыйнага моманту – на св. Імшы – кожны з удзельнікаў меў магчымасць даверыць Богу атрыманыя веды і новы вопыт. Дарэчы, аб даверы Богу і ўменні супрацоўнічаць з Ім, асабліва, калі мы з’яўляемся беднымі гаварыў у казанні кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Святар нагадаў вернікам, асабліва аніматарам, пра важнасць даверу Богу, а таксама пра тое, што нам трэба не баяцца аддаваць Богу ўсё, што маем, нават калі гэтае «ўсё» – толькі жменя мукі, альбо дзве лепты. Аддаючы апошняе Богу, атрымліваем ад Яго тыя ж дары, памножаныя ў разы. 

Паводле sdb.by (MV)

Фота sdb.by                                           

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.