За памерлых святароў, біскупаў і кансэкраваных асобаў, якія служылі ў сучасных межах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, маліліся на святой Імшы падчас пастырскай сустрэчы духавенства архідыяцэзіі, якая прайшла 19 лiстапада ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысцiцеля.
Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Па словах іерарха, памерлыя бiскупы, святары, кансэкраваныя асобы «былi паклiканы Панам, каб з грэшнiкаў чынiць святых», «чынiлi гэта ў часы росквiту Касцёла i ў часы ганенняў». «Сёння мы дзякуем iм за распаўсюджванне веры, яе абарону i захаванне. Без iх не было б нас», — дадаў арцыпастыр.
«Сённяшняе Евангелле нагадвае аб плачы Езуса над Ерузалемам, якi не пазнаў часу свайго збаўлення. Прыгажосць нашага жыцця ў тым, што яно прапануе нам шмат магчымасцяў. Мы атрымалі ад Бога дар свабоды i можам выбiраць, што чынiць, у тым лiку падпарадкоўвацца Богу цi не. Выбiраючы Бога, мы рыхтуем сябе да розных выпрабаванняў, каб мець сiлы iм супрацьстаяць. Калi Мiнск залiвае вада, то не час чысцiць каналiзацыю i не час рамантаваць дах. Гэта трэба было зрабiць значна раней. Хрыстус папярэджвае: чувайце, каб не паддацца спакусе», — нагадаў Мітрапаліт. «Часамi мы адчуваем сябе моцнымi, як сярэднявечныя замкi з вельмi высокiмi каменнымi сценамi. Але i ў такiх замкаў ёсць слабыя месцы — гэта драўляныя дзверы, праз якiя вораг можа прабрацца, — адзначыў арцыбіскуп. — Кожны з нас мае ў сабе нешта падобнае да гэтых драўляных дзвярэй. Гэта нашы слабасцi, якiя мы не заўсёды ўсведамляем. Таму адной з найбольш важных задач з’яўляецца пазнанне самога сябе. Калi мы сябе ведаем, то можам пазбегнуць складаных сiтуацый».
«Гэтаму вучылi людзей памерлыя духоўныя асобы, i гэтаму мы павiнны вучыць людзей, давераных нашай пастырскай апецы», — падкрэсліў Мітрапаліт, звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы.
«Падобна як памерлыя бiскупы, святары i кансэкраваныя асобы ў гады свайго служэння вялi людзей да Бога, так няхай дзякуючы нашым малiтвам Бог iх прыме ў сваё Валадарства», — пажадаў іерарх. Арцыпастыр азнаёмiў прысутных з працай i вынiкамi Сiноду Бiскупаў на тэму сям'i, што праходзіў у Ватыкане; сустрэчы бiскупаў Лiтвы, Польшчы, Латвii i Беларусi, што адбылася ў Вiльнi на мiнулым тыднi; нагадаў пра ўдзел беларускiх пiлiгрымаў у святкаваннi Тыдня апекi Маці Божай Вастрабрамскай.
28 лістапада, як паведаміў іерарх, у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены адбудзецца сімпозіум, прысвечаны 50-годдзю завяршэння Другога Ватыканскага Сабору.
Мітрапаліт заклiкаў святароў у час Адвэнту правесцi ва ўсiх парафiях рэкалекцыi.
Арцыбіскуп нагадаў, што 8 снежня пачынаецца Юбiлейны Год Мiласэрнасцi. У дыяцэзiях Год Мiласэрнасцi пачынаецца 13 снежня. У гэты дзень у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будуць адчынены Дверы Мiласэрнасцi ў юбiлейных святынях, якiмi вызначаны мінскі і магілёўскі катэдральныя касцёлы i будслаўская базылiка. У iх кожны дзень можна будзе атрымаць поўны адпуст пры звычайных умовах. Перад адкрыццём Брамы Мiласэрнасцi ў мiнскай архікатэдры адбудзецца працэсiя з абразом Езуса Мiласэрнага ад касцёла свв. Сымона і Алены да архікатэдральнага, пачатак у 12.00. Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскi SDB, прызначаны адказным за правядзенне Года Мiласэрнасцi, азнаёмiў прысутных з планам святкавання Года Мiласэрнасцi ў архідыяцэзіі. Гэты план быў прыняты прысутнымi.
Таксама былi разгледжаны бягучыя пытаннi дзейнасцi архiдыяцэзii. Мітрапаліт прадставiў удзельнiкам сустрэчы новага дырэктара «Нацыянальнага Карытас» кс. Вiталiя Дабраловiча. Святар распавёў пра планы «Нацыянальнага Карытас», якi таксама будзе выконваць функцыi дарадчыка ў справах атрымання дабрачыннай дапамогi. Мітрапаліт падзякаваў шматгадоваму дырэктару «Нацыянальнага Карытас» кс. Вiктару Гайдукевiчу SDB.
Таксама арцыбіскуп прадставiў новага дырэктара дыяцэзiяльнага «Карытас» а. Андрэя Жылевiча OFMCap i падзякаваў яго былому шматгадоваму дырэктару кс. Аляксандру Фамяных.
Наступная пастырская сустрэча адбудзецца 22 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле i будзе спалучана з аплатковай сустрэчай.
(AG) Фота Аляксандры Шчыглінскай
|