Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Бараўлянах адбыўся святочны канцэрт у гонар св. Цэцыліі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.11.2015 12:46

22 лістапада, ва ўспамін св. Цэцыліі і ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у Бараўлянах адбыўся святочны канцэрт “Цэцыліяда”.

Музычнае свята ўжо другі год збірае дзяцей, моладзь і дарослых у араторыі імя св. Дамініка Савіо, каб са св. Цэцыліяй славіць Бога і павіншаваць нашых харыстаў і музыкантаў з прафесійным святам.

Хтосьці з музыкантаў і спевакоў кожны дзень грае і спявае падчас святой Імшы.

Сёлета ў канцэрце прымала ўдзел шэсць выканаўцаў. Сайт www.sdb.by адзначае глыбіню і гарманічнасць выканання Юрыем Пагарскім песні Булата Акуджавы “Малітва”. “Нікога не пакінуў абыякавым мілагучны і чысты голас Ксюшы Васілеўскай з песняй “Мама” і энергічныя і задуменныя выступленні Яны Козел, Ангеліны Вільтоўскай, Вікі Несцяровіч. Самыя малодшыя ўдзельнікі напоўнілі залу шчырым праслаўленнем Хрыста Валадара спевам “Ты – наш Цар!” А парафіяльны дзіцячы хор, які дзейнічае другі год, але свае публічныя выступленні пачаў толькі гэтай восенню, падарыў нам засяроджанне са спевам “Малюся за цябе, Беларусь” і гучнае вясёлае праслаўленне Бога пад гітару і там-тамы з песняй “Пахвалёны будзь, Пане наш!”” – адзначае www.sdb.by.

Завяршыўся канцэрт словамі падзякі музыкантам і спевакам і пажаданнямі Божага благаслаўлення і апекі св. Цэцыліі ва ўсіх музычных (і не толькі) справах.

Паводле www.sdb.by

(AG)

Фота www.sdb.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.