Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафію Маці Божай Міласэрнасці ў г. Беразіно
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.11.2015 11:59

22 лістапада парафію Маці Божай Міласэрнасці ў г. Беразіно (Барысаўскі дэканат) наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Візіт іерарха быў прымеркаваны да свята Маці Божай Вастрабрамскай, тытул якой носіць касцёл.

Маці Божая Міласэрнасці займае галоўнае месца ў гэтай святыні, бо дзякуючы Яе апецы і заступніцтву парафія змагла аднавіцца і дзейнічаць больш за дваццаць гадоў.

Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў урачыстую святую Імшу. У гаміліі іерарх звярнуў увагу на тое, што ў гэты дзень адзначаецца ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Бiскуп адзначыў, што кожны хрысцiянін павінен імкнуцца дасягнуць Божага Валадарства праз штодзённую малітву, праз выкананне Божых запаведзяў, праз выбар, які вымушаны пастаянна рабіць у сваім жыцці.


Свята завяршылася выступленнем дзяцей, якія песнямі і вершамі ўшанавалі Маці Божую Міласэрнасці і выказалі Ёй удзячнасць за прысутнасць у жыцці людзей.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.