Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У санктуарыі ў Будславе Адвэнт пачаўся супольнай малітвай і адарацыяй для сем'яў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
30.11.2015 12:22 |
Адвэнт 2015 года ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пачаўся не так, як заўсёды. Сёстры назарэтанкі разам са святарамі і парафіянамі арганізавалі супольную малітву і адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту для сем'яў, каб разам перажываць Адвэнт у малітоўным чуванні.
Сем'ям вельмі патрэбна малітоўная падтрымка. У малітве прымалі ўдзел каля 20 сем’яў. Каб было больш цікава, усе ўдзельнікі перад малітвай выцягвалі карткі з прозвішчам той сям'і, за якую будуць маліцца на працягу ўсяго Адвэнту.
Усе малітвы былі скіраваны праз заступніцтва благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка, якія падчас Другой сусветнай вайны ахвяравалі сваё жыццё за сем'і і святароў.
Напрыканцы адарацыі прысутныя мелі магчымасць ушанаваць рэліквіі благаслаўлёных сясцёр мучаніц. 
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.