Салезіянін кс. Станіслаў Лугоўскі завяршае сваё служэнне ў Беларусі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
07.12.2015 15:46 |
Ксёндз Станіслаў Лугоўскі SDB быў адным з першых салезіян у Беларусі. Пастырскаму служэнню ў нашай краіне ён прысвяціў 25 гадоў свайго святарства. На працягу апошніх чатырох гадоў святар выконваў функцыю пробашча парафіі Св. Мацвея ў Раўбічах. Зараз кс. Станіслаў завяршае гэтую місію і вяртаецца на сваю радзіму — у Польшчу. Вернікі раўбіцкай парафіі сабраліся на ўрачыстай святой Імшы ў першую нядзелю Адвенту, 29 лістапада, каб падзякаваць Богу за пастырскае служэнне кс. Станіслава і прывітаць новага пробашча. Абавязкі пробашча з гэтага моманту пачаў выконваць кс. Яцэк Пашэнда SDB. Абрад уступлення святара на пасаду выконваючага абавязкі пробашча быў праведзены віцэ-дэканам дэканату Мінск-Усход кс. Казімірам Шыдэлкам SDB. Вернікі парафіі ў Раўбічах з вялікай радасцю прывіталі свайго новага душпастыра і пажадалі яму плённай працы ў аднаўленні жыцця парафіі і поспехаў у будаўніцтве парафіяльнага цэнтра.
Таццяна Ісакава |