Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў аплаткавую сустрэчу ў «Школе сямейнага жыцця» ў Мінску
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
21.12.2015 14:39

19 снежня ў «Школе сямейнага жыцця» ў Мінску гасціў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Іерарх наведаў аплаткавую сустрэчу, каб разам з навучэнцамі раздзяліць радасць надыходзячых святаў. На пачатку сустрэчы слухачы школы падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне, якое распавяло пра таямніцу Божага Нараджэння.

Навучэнцы сыгралі асобаў, звязаных з Божым Нараджэннем, каб кожны з прысутных мог прасякнуцца атмасферай надыходзячых святаў і ў якасці гледачоў прыняць удзел у гэтым вялікім здарэнні.

Таксама навучэнцы склалі святочныя віншаванні іерарху і выкладчыкам «Школы хрысціянскага жыцця». Пасля звароту біскупа адбылося дзялення аплаткай.

Гэта ўжо чацвёрты раз, калі ў перадсвяточны час «Школу сямейнага жыцця» наведвае біскуп, раздзяляючы з навучэнцамі радасць Нараджэння Пана.


А. Пётр Фраштэнга OCD

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.