Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Місія «Чыстае сэрца» павіншавала дзяцей з Божым Нараджэннем
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
29.12.2015 16:04

Моладзевая місія «Чыстае сэрца» распачала ўжо традыцыйны святочны праект «Калядная ўсмешка». Для запрошаных дзяцей з розных парафій Мінска і Мінскага раёна валанцёры місіі зладзілі спектаклі і падрыхтавалі падарункі.

Парафій у Мінскім раёне шмат, таму святочныя ранішнікі праходзяць тры дні: з 28 па 30 снежня.

Першае свята было арганізавана для дзяцей з мінскіх парафій Свв. Сымона і Алены і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Са святам дзяцей прыйшоў павіншаваць святы Мікалай.

Атмасферу свята ў гэты дзень таксама стваралі віктарына пра Божае Нараджэнне, выстаўка казачных ялінак, якія зрабілі дзеці з розных рэгіёнаў краіны, конкурсы і гульні, у якіх удзельнічалі не толькі дзеці, але і дарослыя.

Як перад пачаткам прадстаўлення, так і пасля яго дзеці наведвалі «горад майстроў», дзе ўдзельнічалі ў разнастайных майстар-класах. Зробленыя сваімі рукамі сувеніры дзеці забралі з сабой дадому.

Кожнае дзіця атрымала таксама падарунак і запрашальны білет для ўсёй сям’і на лядовае шоў, якое пройдзе 30 снежня ў «Мінск-Арэне».

Наступны ранішнік пройдзе 30 снежня ў 11.00.

Мілана Малішэўская, фота аўтара

(MV)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.