Першая рэгулярная святая Імша прайшла ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
08.01.2016 12:30 |
Дзякуючы Божай дапамозе і супрацоўніцтву з галоўным ўрачом і іншымі людзьмі, адбылася чаканая Эўхарыстыя, якая з гэтага часу будзе праходзіць кожную сераду а 17-й гадзіне. Падчас яе кс. Казімір Шыдэлка SDB нагадаў пра важнасць малітвы не толькі за хворых, але і за ўрачоў і медыцынскі персанал, які апякуецца хворымі. Як было адзначана, малітва — вялікая падтрымка і дапамога, а таму, звяртаючыся да галоўнага лекара Езуса Хрыста, трэба памятаць аб тым, што гэта Ён аздараўляе і робіць рукі ўрача спрытнымі і дакладнымі.
Паводле sdb.by, (IL) |