| Мінская парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) была адзначана на дзяржаўным конкурсе на лепшае навагодняе афармленне |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 25.01.2016 13:11 |
|
Як паведаміла Catholic.by намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Аксана Волкава, мэтай конкурсу з’яўляецца стварэнне лепшых умоваў жыцця і святочнага настрою для грамадзян. «Мы ўпершыню прапанавалі рэлігійным арганізацыям удзельнічаць у навагоднім конкурсе, лепшай з іх была прызнана каталіцкая супольнасць. Наш дэвіз — “Савецкі раён — для жыцця, для людзей”. Дзякуючы ў тым ліку і рэлігійным арганізацыям, гэта дасягаецца», — адзначыла Аксана Волкава.
На фота: (зверху) вікарый парафіі Св. Роха ў Мінску кс. Аляксандр Улас атрымлівае падзяку з рук намесніка кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Аксаны Волкавай; (унізе) фрагмент стаенкі ў мінскай парафіі Св. Роха
Віталій Палінеўскі |
| Фотарэпартаж |


Конкурс быў арганізаваны Адміністрацыяй Савецкага раёна г. Мінска. 22 студзеня адбылося ўрачыстае ўручэнне ўзнагародаў.
для друку