Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB з калядным візітам завітаў у Касцюковічы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
27.01.2016 11:07

«24 студзеня, не звяртаючы ўвагі на моцны мароз, парафіяне касцёла Святой Тройцы ў Касцюковічах сабраліся, як заўсёды, на нядзельную cвятую Імшу», — піша Ала Іртова для mohylev-katolik.by, адзначаючы, што гэту Эўхарыстыю разам з вернікамі раздзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

«У гэты дзень прыбыў да нас з калядным візітам біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які ўзначаліў cвятую Імшу. У сваёй гаміліі іерарх заахвоціў паглядзець на Хрыста, які, паводле Евангелля, што чыталася ў нядзелю, прыходзіць "па звычаю" ў святыню, чытае і тлумачыць Божыя словы», — піша верніца.

«Мы павінны цаніць у сабе дар Касцёла, — сказаў іерарх, — і не можам дапусціць, каб вечная лампадка, якая была тут запалена ў 2005 годзе, згасла...»

Пасля Імшы па штогадовай каляднай традыцыі біскуп асвяціў касцёльныя пабудовы. Акрапляючы памяшканні асвечанай вадой, іерарх затрымаўся ў катэхетычным класе, дзе размаўляў з дзецьмі і нават зайграў на піяніна.

Каляда ў касцюковіцкім касцёле скончылася сустрэчай з парафіянамі, салодкім пачастункам і спевам калядак.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.