Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча Супольнасці свецкіх кармэлітаў босых прайшла ў Мінску
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
22.02.2016 11:07

20 лютага ў мінскай парафіі Божага Цела адбылася чарговая фармацыйная сустрэча Супольнасці свецкіх кармэлітаў босых.

Пасля сумеснай уступнай малітвы Наталля Куніцкая прапанавала ўдзельнікам сустрэчы першую частку канферэнцыі на тэму «Пакліканне», у якой вылучыла і патлумачыла пакліканне з розных ракурсаў.

У сваёй лекцыі сястра Наталля разгледзела пакліканне ў Святым Пісанні, у Катэхізісе Каталіцкага Касцёла, пакліканне чалавека, пакліканне ў кармэліцкім навучанні, асноўнае пакліканне і пакліканне ў Езусе Хрысце.

Лектар заўважыла, што менавіта Хрыстус адкрывае паўнату чалавечага паклікання.


Сястра Наталля адзначыла таксама, што ў навучанні святых Кармэлю можна вылучыць тры рысы, або вымярэнні паклікання: трынітарнае, хрыстацэнтрычнае, эклезіяльнае. Ахарактарызаваўшы кожную рысу, яна раздала слухачам тэмы для рэфлексій.

Канферэнцыя завяршылася малітвай аб распазнанні паклікання.

Апоўдні ўдзельнікі сустрэчы памаліліся Літургіяй гадзінаў, затым у малітоўнай цішыні перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам разважалі над урыўкам Евангелля і памаліліся Вяночкам да Божай Міласэрнасці.

Айцец Пётр Фраштэнга OCD прапанаваў канферэнцыю паводле булы Папы Францішка «Miserіcordiae Vultus» на Год Міласэрнасці.

А 18-й гадзіне ўдзельнікі сустрэчы правялі вячэрнюю Літургію гадзін. Затым, выкарыстоўваючы разважанні кс. Яна Твардоўскага, разам з парафіянамі прайшлі Крыжовы шлях «Езу, давяраю Табе!».

Завяршылася сустрэча святой Імшой.

Яніна Вільтоўская

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.