Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Салезіянскія рэкалекцыі для членаў суполкі «Адкрытыя сэрцы» прайшлі ў Мінску
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.02.2016 11:02

19-20 лютага ў араторыi iмя св. Яна Боско ў Мiнску ў другi раз прайшлi рэкалекцыi «Разважанні аб добрай смерці» (РДС) для суполкi «Адкрытыя сэрцы», якая дзейнічае пры араторыі.

Да гэтай суполкі ў большасці належаць бацькі дзяцей, якія прыходзяць у араторый. «Адкрытыя сэрцы» прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы розных мерапрыемстваў для дзяцей і моладзі ў араторыі. Таксама члены суполкі вельмі адкрытыя на дапамогу пры парафіі.

Час рэкалекцый для іх, як і для кожнага хрысціяніна, стаў часам духоўнага аднаўлення, удасканалення, разважанняў i ўнутраных перамен.

Удзельнікі з дапамогай кс. Івана Огара SDB, сястры Люцыi Бальцэвiч FMA і псiхолага Таццяны Лазаравай, якая таксама належыць да суполкі, разважалi над тэмай сямʼi, над выхаваннем у сямʼi св. Яна Боско і прысутнасцю Бога ў жыццi.

Сустрэча пачалася разважаннем Крыжовага шляху i святой İмшой. Вечарам таго ж дня Таццяна Лазарава правяла для ўдзельнiкаў «РДС» канферэнцыю, у якой былi акрэслены розныя аспекты сямʼi і яе iснавання ў сучасным свеце.

На другi дзень удзельнiкi «РДС» разважалi над метадамі выхавання ў сямʼi св. Яна Боско. Любоў лагодная i патрабуючая, праца i адрачэнне, пастаяннае адчуванне прысутнасці Бога — гэтым, як было адзначана, характарызавалася і адрознівалася выхаванне ў сям’і Боско. Усе прысутныя падчас рэкалекцый маглі абмяняцца вопытам выхавання ў сваiх семʼях і пераняць вопыт ксяндза Боско i яго мацi Маргарыты.

Наступным пунктам праграмы «РДС» была духоўная практыка «Lectio divina», якая для ўдзельнiкаў рэкалекцый стала дапамогай у пазнанні Божага cлова. Разважанні разам са святаром над Святым Пісаннем падчас гэтай духоўнай практыкі дазволілі па-новаму паглядзець на словы Бібліі і глыбей зразумець ужо знаёмы тэкст Евангелля.

Паводле sdb.by

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.