Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У мар’інагорскай парафіі адбыліся велікапосныя рэкалекцыі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.03.2016 11:59

З 26 лютага па 1 сакавіка ў парафіі Св. Антонія (г. Мар’іна Горка) адбыліся традыцыйныя велікапосныя рэкалекцыі. Сёлета іх правёў айцец Вітальд Жэльветра OFMCap з Ліпнішак. Тэмай рэкалекцый сталі пытанні, якія неаднойчы задае сабе кожны чалавек: хто такі Бог і дзе Ён; хто такія анёлы і кім з’яўляецца д’ябал; узаемаадносіны паміж мужчынамі і жанчынамі; як захаваць добрую сям’ю; як выхоўваць у веры сваіх дзяцей і г. д.

Парафіяне, якія штодзень прысутнічалі на рэкалекцыях, змаглі не толькі паглыбіць свае веды, але і знайсці адказы на хвалюючыя пытанні, умацаваць сваю веру, паглядзець на сябе з Божага пункту гледжання.

Вернікі мар'інагорскай парафіі называюць айца Вітальда Жэльветра OFMCap сапраўдным узорам святара, які шмат гадоў нясе людзям Божае слова, што цудоўным чынам лечыць душы і целы.

Парафіяне былі вельмі ўражаны моцай харызмы, сілай пераканаўчага Божага слова і глыбокай верай, якімі рэкалекцыяніст падзяліўся з прысутнымі.

Падчас рэкалекцый у парафію прыехалі Раман Стужынскі і Валенты Шафаловіч з парафіі Святога Роха ў Палачанах, дзе сёння служыць былы пробашч мар’інагорскай парафіі кс. Сяргей Бараўнёў.

Харысты з Палачан памаліліся з вернікамі праз Песні жальбы, а таксама праз іншыя спевы, якія традыцыйна гучаць у перыяд Вялікага посту ў касцёлах.

Ала Кучынская

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.