Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| У мінскім Чырвоным касцёле памаліліся за ахвяр тэрактаў у Бруселі |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 23.03.2016 11:51 |
|
Мінскія вернікі з парафіі Свв. Сымона і Алены ў знак салідарнасці з роднымі і блізкімі ахвяр тэрарыстычнага акту ў Бельгіі папрасілі Бога аб усіх неабходных дарах для душаў загінулых ад рук тэрарыстаў. Нагадаем, што раніцай 22 сакавіка ў бельгійскім горадзе Брусель была здзейснена серыя тэрактаў. Некалькі выбухаў прагрымела ў аэрапорце Завентэм і метро. Па афіцыйных даных падчас тэрактаў загінула 34 чалавекі, дзясяткі атрымалі раненні рознай ступені складанасці. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская Дзяржава».
Марына Валасар |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


23 сакавіка падчас ранішняй святой Імшы ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску памаліліся за ахвяр тэрактаў у Бруселі.
для друку